Arctic Monkeys пачынаюць запіс новых песень
Arctic Monkeys збіраюцца запрасіць франтмэна Queens of the Stone Age Джоша Ома да прадзюсавання іх новых песень. Гэтую навіну расказаў сам Ом, які заявіў, што чакае музыкаў у сваёй
каліфарнійскай студыі ўжо ў верасні.
Джош дадаў, што «Arctic Monkeys вельмі таленавітыя хлопцы. Спадзяюся, мы выдатна правядзем час разам і створым штосьці сапраўды неардынарнае. Яны імкнуцца выйсці за звыклыя рамкі і даследаваць новыя для сябе тэрыторыі ў музыцы. Думаю, што мы запішам як мінімум парачку трэкаў. Нашая мэта – уволю паэксперыментаваць і паглядзець, што з гэтага выйдзе».
Паводле словаў Джоша Ома, яму невядома, ці плануецца выкарыстаць вынікі іх студыйнай працы для новага дыску Arctic Monkeys – бо казаць пра гэта пакуль ранавата.
Нагадаем, раней шэфілдскія рокеры казалі, што ўжо пачалі працу над паслядоўнікам «Favourite Worst Nightmare» (2007) і збіраюцца даверыць лёс сваёй новай кружэлкі ўдзельніку электра-дэнс-гурта Simian Mobile Disco Джэймсу Форду.
Фота: www.prefixmag.com