Arctic Monkeys выклалі песню ў інтэрнэт
Брытанскі гурт Arctic Monkeys выклаў у інтэрнэт песню для бясплатнай запампоўкі.
Паводле паведамлення NME, да 10 кастрычніка наведвальнікам сайта гурта будзе даступная канцэртная версія кампазіцыі The View From The Afternoon. Песня ўзятая з канцэртнага альбома, які выходзіць абмежаваным накладам і будзе ўключаны ў камплект падарункавага выдання Arctic Monkeys Live At The Apollo.
Новы DVD гурта будзе заснаваны на відэазапісу канцэрту, як адбыўся ў Манчэстэры ў 2007 годзе. Arctic Monkeys Live At The Apollo паступіць у продаж 3 лістапада, а перад гэтым відэазапіс выйдзе ў пракат у кінатэатрах.
У падарункавы камплект таксама ўваходзіць постэр да кінапаказу канцэрту, чатыры паштоўкі з партрэтамі музыкаў і вінілавы альбом - запіс канцэрту 2006 году ў Тэхасе.
Нагадаем, што Arctic Monkeys былі заснаваныя ў 2002 годзе. У 2008 калектыў стаў уладальнікам прэміі BRIT Awards у намінацыях "лепшы брытанскі гурт" і "лепшы брытанскі альбом".
Фота: 91extrarock.podomatic.com