Арцём Дубскі пераведзены ў следчы ізалятар у Бабруйску
Адзін з актывістаў міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" Арцём Дубскі пераведзены ў следчы ізалятар № 5 у Бабруйску. Пра гэта 16 лютага на прэс-канферэнцыі паведаміла кіраўнік юрыдычнага аддзела арганізацыі Анастасія Лойка.
Як нагадвае БелаПАН, Дубскі быў затрыманы 13 лютага ў Гомелі. Ён спрабаваў перасячы расійска-беларускую мяжу. Яго даставілі ў ізалятар ў Асіповічах Магілёўская вобласці (па месцы жыхарства), аднак потым перавялі ў ізалятар у Бабруйску.
Арцём Дубскі — адзін з фігурантаў "справы чатырнаццаці". Ён прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў у студзені 2008 года. У 2008 годзе ў дачыненні да актывіста была распачата крымінальная справа за ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.
Дата суда над Дубскім будзе прызначана ў бліжэйшыя дні. Абараняць маладога чалавека будзе адвакат Тамара Сідарэнка.