Арганізатара "бітвы падушкамі" аштрафавалі мінімальна

Першамайскі суд аштрафаваў Андрэя Кіма на 17,5 тысяч рублёў. Гэта адзінае пакаранне ўдзельніку "бітвы падушкамі". Нагадаем, што міліцыянты затрымалі ўвечары 15 ліпеня каля 70 чалавек, усіх іх адпусцілі.  Сам Кім у каментары Еўрарадыё адзначыў, што прысуд лічыць справядлівым:

Кім: "Сам прысуд абсалютна законны, таму што я сапраўды парушаў заканадаўства. Але я яго свядома парушаў, таму што незаконна адмовілі ў правядзенні культурна-масавага мерапрыемства. Таму я свядома пайшоў на гэтае парушэнне... Пытанне ў тым, што мы будзем абскарджваць адмову Мінгарвыканкаму, будзем дабівацца, каб наступны раз у нас быў дазвол на правядзенне гэтай акцыі".

На думку Кіма, наступныя "бітвы падушкамі" ўдасца правесці без перашкодаў з боку ўладаў. Актывіст мяркуе, улады пабачылі, што ніякай "падушачнай рэвалюцыі" ніхто не рыхтуе, таму не будуць перашкаджаць. Па словах Кіма, наступная "бітва падушкамі" пройдзе яшчэ гэтым летам аьлбо на пачатку восені.