Арганізатарку пакатушкі "стыляг на роварах" аштрафавалі на 2 мільёны рублёў

Тады па горадзе раз'язджалі сапраўдныя стылягі — дзяўчаты ў сукенках у гарошак і маладыя людзі з прычоскамі ў стылі шасцідзесятых. 2 верасня арганізатарку незвычайнага заезду аштрафавалі — за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.



Ірына, якая прапанавала правесці касцюмаваную пакатушку, паведаміла парталу TUT.BY, што для яе сённяшнія падзеі сталі нечаканасцю. Тым больш, што пасля самой падзеі прайшло 10 дзён.



Кіраўнік велатаварыства Яўген Харужы расцэньвае гэты штраф як небяспечны прэцэдэнт. Ён адзначае, што пакатушкі сталічных раварыстаў маюць апалітычны характар. З такім падыходам, магчыма, неўзабаве давядзецца браць дазвол у дзяржаўных органаў і на турыстычныя паходы, у тым ліку на роварах.



Фота — TUT.BY