Арганізатары Беларускага еўрапейскага форума наведаюць мінскіх ідэолагаў
Арганізатары Беларускага еўрапейскага форума пакуль не атрымалі станоўчага адказу наконт памяшкання для правядзення мерапрыемства. Нагадаем, у форуме мусіць узяць удзел больш за тысячу чалавек, таму арганізатары прасілі Мінгарвыканкам дазволіць арэндаваць Палац Рэспублікі, Палац спорту ці кінатэатр "Кастрычнік". Аднак на ўсе заяўкі былі атрыманыя адмоўныя адказы. Адзіная надзея засталася на ідэалагічны аддзел Мінгарвыканкама, які ў панядзелак плануюць наведаць намеснікі старшыні руху "За Свабоду" Віктар Карняенка і Юрый Губарэвіч.
БелаПАН нагадвае, што Беларускі еўрапейскі форум павінен прайсці ў Мінску 14 лістапада. Ініцыятарамі яго правядзення з'яўляюцца рух "За Свабоду", аргкамітэты па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і Партыі свабоды і прагрэсу, міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Малады фронт" ды іншыя дэмакратычныя арганізацыі. Старшынём аргкамітэта з'яўляецца лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.