Арганізуюцца два новыя аўтобусныя маршруты да Бараўлян

Два новыя аўтобусныя маршруты арганізуюцца з сённяшняга дня ў Мінску. Прыгарадныя аўтобусы ўводзяцца па буднях. Нумар 206 напрамкам "Дыспетчарская станцыя Карбышава - Тубдыспансер" і нумар 371 "Тубдыспансер - Школа". Абодва дадатковыя маршруты будуць падвозіць выкладчыкаў і навучэнцаў да вучэбна-педагагічнага комплексу ў Бараўлянах, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.