Аргкамітэт БХД адчуў звышпільную ўвагу да сябе – Аляксей Шэін
У Мінску адбыўся ўстаноўчы сход рэспубліканскага грамадскага аб’яднання
“Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Яго стварылі сябры аргкамітэту па
стварэнні аднайменнай партыі, які ўжо існуе два гады. “Еўрарадыё” пацікавілася ў аднаго з пяці сустаршыняў грамадскага аб’яднання Аляксея Шэіна, ці не пахаваная ідэя стварэння партыі? Вось што ён адказаў:
“Ёсць некалькі прычынаў, чаму мы вырашылі скарыстацца гэтай магчымасцю і падаць дакументы ў Мінюст як грамадская арганізацыя. Найперш – гэта ўціск, які адчулі.
Рэгіянальных нашых каардынатараў, святароў розных канфесіяў, якія кантактуюць з аргкамітэтам, выклікаюць у КДБ, камітэт па справах рэлігіяў… Мы адчулі звышпільную ўвагу да сябе”.
За апошнія два тыдні праваахоўнікі сарвалі правядзенне двух рэгіянальных сходаў сяброў аргкамітэту – у Брэсце і Гомелі. Адзін з сустаршыняў Павел Севярынец зараз адбывае 15-суткавы адміністрацыйны арышт у Брэсце.
Паводле словаў Шэіна, для стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” яшчэ не хапае людзей-заснавальнікаў (трэба сабраць 1000 чалавек). Таму ўстаноўчы з’езд у чарговы раз перанесены, плануецца, што ён адбудзецца напрыканцы 2007-га – у пачатку 2008 года.