Аргкамітэт БХД адчыніў свой офіс у Вільні
Міжнародны офіс аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” днямі пачаў працу ў Вільні.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сябра аргкамітэту Дзяніс Садоўскі:
"Стварэнне гэтага офісу было абумоўлена перш за ўсё мерамі бяспекі — у сувязі з той сітуацыяй, якая склалася ў Беларусі"
Паводле слоў Садоўскага, адкрыццё офіса стала магчымым у рамках міжпартыйнага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж аргкамітэтам партыі БХД і партыяй “Саюз Айчына — Літоўскія Хрысціянскія Дэмакраты”. Офіс будзе развіваць міжнародную працу партыі, прадстаўляць інтарэсы БХД у Літве і на міжнародным узроўні. Таксама ён адкрыты да супрацы з іншымі палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі Беларусі, адзначыў Дзяніс Садоўскі.