Арланда Блум сыграе герцага Бэкінгема
Арланда Блум сыграе герцага Бэкінгема ў новай стужцы рэжысёра Пола Андэрсана "Тры мушкецёры", паведамляе Variety. Раней таксама стала вядома, што Міла Ёвавіч у гэтым фільме выканае ролю лэдзі Вінтэр, а ўладальнік "Оскара" за лепшую мужчынскую ролю другога плану ў фільме "Ганебныя вырадкі" Крыстаф Вальц - кардынала Рышэлье.
Галоўную ролю д' Артаньяна атрымаў акйёр Логан Лерман, які граў сына Пасейдона ў нядаўняй стужцы "Персі Джэксан і Выкрадальнік маланак".
Выхад новай карціны на экраны запланаваны на лета 2011 году. Адзначаецца, што фільм выйдзе ў папулярным зараз 3D-фармаце.
Фота: globaldiplomacy.files.wordpress.com