Армані, Дольчэ і Габана пасварыліся з-за штаноў

Італьянскі дызайнер адзежы Джорджыа Армані абвінаваціў калегаў па цэху Даменіка Дольчэ і Стэфана Габану ў плагіяце. Аб гэтым паведамляе ў панядзелак BBC. У суботу 17 студзеня, у першы дзень Міланскага тыдня моды, Дольчэ і Габана паказалі сцёганыя шаўковыя штаны, вырабленыя з выкарыстаннем той жа тэхналогіі, што і аналагічны прадмет адзежы, паказаны Армані на дзень пазней.

Пасля свайго паказу Армані заявіў журналістам: "Дольчэ і Габана вымушаныя капіраваць, пакуль самі так не навучыліся". У адказ на гэта Дольчэ і Габана заявілі, што ім "ёсць чаму павучыцца, але ўжо сапраўды не ў Армані". Паводле іх слоў, Армані ніколі не быў для іх крыніцай натхнення, і яны "перасталі глядзець яго паказы вельмі даўно".

Адзначым, што дызайнерскі дуэт Dolce & Gabbana  існуе ўжо больш за 20 гадоў. Гэта адзін з самых папулярных і прызнаных брэндаў у свеце, які вырабляе не толькі адзежу, але і парфуму, упрыгожванні, сотавыя тэлефоны і іншыя прадметы.

Як паведамлялася, у траўні мінулага года дызайнеры Даменіка Дольчэ і Стэфан Габана падазраваліся ў тым, што схавалі ад падатковай службы Італіі прыбытак у 260 мільёнаў еўра.


Фота: www.cnews.ru