Арменія спадзяецца ўключыць Беларусь у "Еўранэст"

Арменія выступае за прадстаўніцтва Беларусі ў парламенцкай асамблеі "Еўранэст". Пра гэта сёння на брыфінгу ў парламенце Арменіі заявіла старшыня парламенцкай камісіі ў пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Наіра Заграбян, паведамляе ІА REGNUM.

Парламенцкі фармат "Усходняга партнёрства" да гэтага часу не пачаў працаваць цераз тое, што Еўрапарламент "не прымае легітымнасць беларускага парламента ", — адзначыла яна. Дэпутат выказала надзею, "Еўранэст" пачне сваю дзейнасць "хоць бы са студзеня ".

"Пазіцыя Арменіі на гэты конт адназначная: мы заўсёды выказваліся за паўнавартасны ўдзел Беларусі ў працах Еўранэст", — падкрэсліла кіраўнік камісіі ў пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.