Армія спісвае маладзёнаў, якія страцілі ў ёй здароўе
Рэдактар РэгіёнаўBY пагутарыў з двума хлопцамі, якія вярнуліся з войска. Імёны іх змененыя. Аляксандр з Магілёва пайшоў служыць у 2007 г. Служыць юнак не хацеў, аднак бацькі настаялі - каб “мужчынам стаў”.
Тым больш, са здароўем у Аляксандра было ўсё добра. Служыў у Барысаве. Праз паўтары гады хлопец апынуўся ў шпіталі з дыягназам “язва страўніка”. Ці то ежы не хапала, не то кепская была. А можа і ад нерваў ды нязвыклага ладу жыцця. Больш за тое, падхапіў Алесь яшчэ і каросту.
Магілёўцу Андрэю армія дагэтуль бокам вылазіць. Два гады таму ён пайшоў на службу са стрыечным братам. Таксама з матываў патрыятызму, навязанага дзяржавай. Накіравалі іх пад Полацак, у далёкую частку сувязі.
Андрэй: – Там, дзе мы служылі, раней была ракетная частка стратэгічнага прызначэння СССР, і, казалі, засталіся шахты ад ядзерных ракет. Мы ўсё хацелі знайсці іх, аднак не ўдалося – тым больш за пошукі строга каралі. Мясцовыя жыхары казалі, быццам бы, пасля таго, як у 1993-95 гг. вывезлі зброю, гэтыя скляпенні ўзарвалі, іх затапіла грунтовымі водамі.
Адслужыў Андрэй год і чатыры месяцы – яго накіравалі ў ваенны шпіталь з-за пагаршэння здароўя. Хваробу там вышукваць асабліва не імкнуліся: нікому не патрэбна “вешаць” захворванне на Міністэрства абароны. А час тым самым браў сваё, і хвароба запускалася. Потым яго накіравалі ў звычайны шпіталь, дзе паставілі дыягназ – сухоты, якія Андрэй лечыць і дагэтуль.
Аб прычынах захворвання можна толькі здагадвацца. Сам юнак выказвае некалькі меркаванняў:
Андрэй: – Можа, ад мясцовых жыхароў падхапіў – там адныя “сінякі” і поўная антысанітарыя, аднак я думаю: мо з-за гэтых шахтаў. Мясцовыя жыхары ніколі ні ягады, ні грыбы не збіралі ў нашым лесе, заўжды хадзілі ў далёкі. Ды ў іншых хлопцаў захворованняў дзіўных хапала. У каго праказа, у каго грыбкі. Брат мой таксама там не даслужыў: пагоршыўся зрок. З-за чаго, так і не сказалі. Цяпер ён па вечарах і ўначы вымушаны хадзіць у акулярах.
У войску маладзёны працягваюць захворваць на хваробы беднасці і антысанітарыі: каросту, язвы, грыбкі ды іншае.