Армрэслер Братчэня — з серабром і золатам

Віктар Братчэня за два дні стаў другім на левай руцэ і першым на правай у сваёй вагавай катэгорыі сярод параспартоўцаў на першынстве свету ў Венецыі.  Пра гэта Еўрарадыё паведамілі родныя чэмпіёна Еўропы і свету з Вялікіх Матыкалаў. Сёння і заўтра Віктар будзе абараняць тытул сярод спартоўцаў-неінвалідаў.