Арнольд Шварцэнэгер пакатае дзяцей на танку
Губернатар
Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер збіраецца забраць з музея свой асабісты танк,
каб катаць па ваколіцах Лос-Анджалеса мясцовых дзяцей. Шварцэнэгер
заявіў, што пракаціцца на танку змогуць толькі тыя дзеці, якія добра вучацца і
не ўжываюць наркотыкі.
Нагадаем, што гэтым танкам Арнольд Шварцэнэгер кіраваў падчас службы ў аўстрыйскім войску. Шварцэнэгер выкупіў танк M47 у аўстрыйскага ўрада, а ў 2000 годзе аддаў яго вайсковаму музею ў штаце Агаё. Там машына знаходзілася 8 гадоў. На днях танк адправілі ў Каліфорнію. Па словах прэс-сакратара Шварцэнэгера, губернатар плануе трымаць танк у сябе: «Ён жадае, каб танк быў бліжэй да дому, у Каліфорніі, каб атрымліваць ад яго задавальненне».
Фота: people.ru