Аршанец з пнеўматычнага пісталета параніў жанчыну

Шротам прабіў правае вока незнаёмай пенсіянерцы 23-гадовы жыхар Оршы. Адбылося гэта 11 чэрвеня а трэцяй гадзіне дня.  П’яны хлопец бавіўся з пнеўматычным пісталетам, страляючы па котках, а таксама па смецці і незнарок трапіў жанчыне ў вока. Ніхто з мінакоў не адрэагаваў на страляніну і не выклікаў міліцыю.

Раней правапарушальнік ужо неаднаразова меў непрыемнасці з законам. Праваахоўныя органы не выключаюць, што з дапамогай пнеўматычнай зброі затрыманы здзейсніў раней шэраг злачынстваў. Медыкі сцвярджаюць, што жанчына захавае зрок.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск