Аршанскі пенсіянер "замініраваў" мост
Спецыялісты не выявілі выбуховага прыстасавання. "Тэлефоннага мінёра" затрымалі.
На 75-гадовага пенсіянера з Оршы пачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на МУС Беларусі, п'яны мужчына 12 ліпеня затэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што рыхтуецца выбух падвеснага моста праз раку.
Аднак праверка ніякіх выбуховых прыстасаванняў не выявіла. Падазраванага затрымалі.
Фота — uvaga.by