Аршанскія прадпрымальнікі сыходзяць з рынка ў цень

Да такой высновы прыйшла падаткавая інспекцыя Віцебскай вобласці па выніках 2008 г. І  ўзмацніла фіскальную жорсткасць.
Агульная лічба падаткаплатнікаў-прадпрымальнікаў па рэгіёне вырасла: на пачатак 2009 г. на ўліку ў абласной інспекцыі Міністэрствы па падатках і зборам РБ стаяла 30 160 суб'ектаў, што на 532 больш, чым у пачатку 2008 г.

Тым не менш падаткаў ад прадпрымальнікаў паступіла за год толькі 76 млрд. рублёў. Сума г.зв.  добраахвотных паступленняў паменшылася на 31 млрд, на 6 млрд. упалі зборы падатку на даданую вартасць. За год па вобласці амаль на 3 тыс. скарацілася колькасць гандлёвых аб'ектаў ІП, больш чым на 6 тыс. – колькасць наёмных працаўнікоў у ІП.

Абласны савет дэпутатаў сваім рашэннем павялічыў стаўкі адзінага падатку па 32 пазіцыях дзейнасці (ад 2 да 40 эўра). У тым ліку для ІП і фізічных асобаў, якія займаюцца гандлем, стаўкі павялічаныя па 20 з 28 пазіцый, для тых, што аказваюць паслугі – па 12 з 41.

Сёння мінімальная стаўка адзінага падатку па вобласці складае 5 еўра на месяц (вытворчасць сельгаспрадукцыі), максімальная – 180 еўра (аўтагандаль).

РэгіёнBY