Аршанскія самагоншчыкі таксама рыхтуюцца да "Дажынак"
Аршанскі раённы аддзел міліцыі звярнуўся да грамадскасці. Міліцыянты просяць паведамляць пра месцы, дзе незаконна збываюць алкагольную прадукцыю. Алкагалізацыя і атручванне няякаснай спіртазмяшчальнай вадкасцю вельмі актуальная ў раёне праблема. Ужо сёлета па вёсках і пасёлках міліцыянты канфіскавалі больш за тысячу літраў брагі, 362 літры спірту, 114 літраў віна, некалькі самагонных апаратаў. Гоняць самагонку на лецішчах, у лесе, прадаюць і ўначы, і ўдзень.
Аднак там, дзе ёсць значны прыбытак, гандляроў цяжка запалохаць адміністрацыйнымі пратаколамі, піша сайт "Народныя навіны Віцебска".
Аднак там, дзе ёсць значны прыбытак, гандляроў цяжка запалохаць адміністрацыйнымі пратаколамі, піша сайт "Народныя навіны Віцебска".