Артур Фінькевіч зняты з пасады намесніка старшыні Маладога Фронту
Намеснік старшыні Маладога Фронту Артур Фінькевіч зняты з пасады намесніка кіраўніка гэтай арганізацыі. Як паведамляе сайт МФ, “дадзенае рашэнне было прынята пасля таго, як Фінькевіч, папярэджаны строгаю вымоваю ад імя Сойму, працягваў ганебныя дзеянні, якія парушаюць не толькі Статут і іншыя дакументы Маладога Фронту, але і элементарную чалавечую мараль”.
Таксама Фінькевіча абвінавацілі ў спробах раскалоць арганізацыю.
Лідэр Маладога фронту Зміцер Дашкевіч так пракаментаваў прынятае рашэнне:
“Безумоўна, гэта далёка не папулярнае рашэнне. Але ў палітыцы, ды і ў жыцці таксама, бываюць такія моманты, калі варта праяўляць цвёрдасць і рашучасць, бо патуранне злу і крывадушшу, абавязкова завершыцца яшчэ больш складанымі наступствамі.
Перад пазбаўленнем пасады намесніка старшыні Маладога Фронту, Артуру неаднаразова прапаноўвалася адкрыта і галосна агучыць свае планы. Ці то да амбіцыяў на пасаду старшыні МФ, ці то да жадання ствараць іншыя арганізацыі. Адмаўляючыся ад гэтых дзеянняў і памкненняў, Артур працаваў над імі таемна, з дапамогаю інтрыгаў і змоваў”.
Нагадаем, на пачатку верасня “за амаральныя ўчынкі, якія шкодзяць аўтарытэту арганізацыі” з шэрагаў Маладога Фронту быў выключаны Цімафей Дранчук.