Арыгінал лагатыпу Rolling Stones стане музейным экспанатам

Арыгінал знакамітага лагатыпу The Rolling Stones – рот з нахабна высунутым языком – стаў экспанатам лонданскага музею Вікторыі і Альберта (Victoria & Albert Museum).  Кіраўніцтва музея набыла культавы малюнак на аўкцыёне, які адбыўся на мінулым тыдні ў ЗША. За лагатып, які нязменна суправаджае «ролінгаў» з пачатку 70-х гадоў, музей заплаціў 92 500 долараў.

Палову гэтай сумы занёс дабрачынны фонд The Art Fund, паводле меркавання прадстаўнікоў якога лот з'яўляецца «адным з самых вядомых лагатыпаў у гісторыі».

Малюнак выставіў на аўкцыён яго аўтар, мастак Джон Пашы, які ў 1970-м годзе атрымаў за сваю працу 50 фунтаў стэрлінгаў.

У той час ён вучыўся ў лонданскім Каралеўскім каледжы мастацтваў, куды франтмэн Rolling Stones Мік Джагер звярнуўся ў пошуках мастака, які мог бы намаляваць лагатып гурта, бо варыянты, прапанаваныя калектыву лэйблам Decca, здаліся рокерам «занадта прэснымі».

Упершыню лагатып быў скарыстаны ў афармленні альбому 1971 году «Sticky Fingers», а потым станавіўся заднікам сцэны ў шматлікіх сусветных турах каманды.

Пазней Пашы распрацаваў для Rolling Stones серыю афіш для тураў 1970-х і пачаткі 1980-х гадоў, а таксама супрацоўнічаў з Полам Макартні (Paul McCartney), The Who і іншымі музыкамі.

Фота: flickr.com