Арыштаваны Алесь Пушкін абвесціў маўчанне?

Ён распавёў, што Пушкін трымае маўчанне ўжо другі дзень: 9 снежня маўчаў у судзе, а цяпер маўчыць у камеры папярэдняга зняволяння:

Аляхновіч: "Сёння раніцай, я панёс яму перадачу. Хацеў перадаць. Ён проста не размаўляе з ахоўнікамі. Ляжыць у камеры, перадачу не прыняў. Маўчыць. І ўчора ён маўчаў у судзе. Фактычна, пратэстуе маўчаннем".

Нагадаем, Пушкіна затрымалі 8 снежня, звінаваціўшы ў бойцы з аднавяскоўцам. 9 снежня суд у Крупках асудзіў яго на 13 сутак арышту за, нібыта, злоснае хуліганства.