Арыштаваны былы намеснік гендырэктара ААТ "МАЗ"
У адносінах да былога намесніка генеральнага дырэктара ААТ "МАЗ" А. Міхайлава распачалі некалькі крымінальных спраў. Як паведамілі "Ежедневнику" ў праваахоўных органах Мінска, цяпер былы кіраўнік арыштаваны і знаходзіцца пад вартай. Яму інкрымінуюць учыненне злачынстваў па ч.3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, якое было здзейсненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці) і ч. 3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае ў буйным памеры) КК РБ.