Арыштаваны дырэктар Рагачоўскага малочнага камбіната

На днях арыштавалі дырэктара ААТ "Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат"  Міхаіла Камара. Арышт быў праведзены проста ў лякарні, дзе лячыўся Камар.  Таксама некалькі дзён таму арыштавалі ў Маскве яго сына, кіраўніка гандлёвага дома "Рагачоўскі малочна-кансервавы  камбінат". Ім выставілі абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу, адзначае газета "Товарищ-online".