Арыштаваны восьмы лонданскі замаховец

У аўстралійскім горадзе Брысбэн арыштаваны восьмы чалавек, якога падазраюць у дачыненні да падрыхтоўкі тэрактаў у Вялікай Брытаніі. Як паведамляюць інфармагенцыі, 27-гадовага мужчыну затрымалі ў аэрапорце, калі той збіраўся вылецець з Аўстраліі ў Сінгапур. Па звестках паліцыі, ён працаваў галоўным лекарам у мясцовым шпіталі.

Гэта ўжо трэці медык, якога падазрае ў падрыхтоўцы тэракту брытанскі Скотлант-Ярд. Імёны двух астатніх дактароў ужо вядомыя: гэта малады лекар з Іраку Бібаль Абдула і 26-гадовы нейрахірург з Ярданіі, палестынец Мухамед Аша.

У іх дамах, а таксама ў шатландскім шпіталі, дзе працаваў Абдула, ужо праведзеныя вобшукі.