Арыштаваны загадчык аддзялення РНПЦ "Кардыялогія"
Распачата крымінальная справа ў дачыненні да загадчыка аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" і двух кіраўнікоў мінскага камерцыйнага прадпрыемства, якое займаецца рэалізацыяй медыцынскіх расходных матэрыялаў.
Як паведаміў начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС Дзмітрый Данільчык, згаданыя асобы падазраюцца ў махлярстве, звязаным з гандлем расходнымі матэрыяламі, і завалоданні грашыма пацыентаў.
У дачыненні да ўсіх трох расследуецца справа на падставе махлярства, у дачыненні да загадчыка аддзялення, апрача таго, - на атрыманне хабару і перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.
Загадчык аддзялення РНПЦ "Кардыялогія" затрыманы.
БелаПАН