Асцярожна! За рулём п'яны міліцыянт!

Тры супрацоўнікі Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў звольненыя сёлета са службы за кіраванне аўтатранспартам у нецвярозым стане.  І хаця затрыманыя яны былі ў неслужбовы час, калі кіравалі сваімі ўласнымі аўтамабілямі, у ГАУС палічылі, што лепш з імі развітацца. Як лічыць намеснік начальніка міліцыі Генадзь Ждан, рашэнне кіраўніцтва адназначнае: пляміць гонар мундзіра нікому не будзе дазволена.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы