Ашчадны банк РФ прыцягне $2 млрд для беларускага БПС-банка

Ашчадны банк Расіі плануе дадаткова прыцягнуць $2 млрд. для беларускага БПС-банка. Пра гэта са спасылкай на сумесную заяву Ашчадбанка, БПС-банка і Савета міністраў Беларусі піша агенцтва “РосБизнесКонсалтинг”.
Акрамя таго, кіраўніцтва Ашчаднага банка РФ плануе забяспечыць павелічэнне ўласнага капітала ТАА “БПС-банк” на суму ад 300 да 350 млн. долараў. Гэта звязана з планамі па пашырэнні цягам 2010 — 2014 г. аб’ёмаў бізнэса БПС-банка і меркаванага дасягнення ім 12%-й долі рынка карпаратыўнага крэдытавання ў Беларусі.