"Асіметрычны" адказ на візавыя санкцыі

Сёння Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект міжурадавага пагаднення з Султанатам Аман аб узаемнай адмене візаў для ўладальнікаў дыпламатычных, спецыяльных і службовых пашпартоў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

На правядзенне перамоваў па праекце Пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Султанаце Аман па сумяшчальніцтве, Сталы прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаваў Ігар Фісенка.