Асістэнтамі Захарава ў зборнай Беларусі будуць расіянін і канадзец
48-гадовы расіянін Андрэй Хомутаў і 56-гадовы канадзец Дэйв Льюіс стануць асістэнтамі галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі Міхаіла Захарава. Хомутаў будзе другім трэнерам. Афіцыйна яго кандыдатура будзе абмяркоўвацца 27 лістапада, але абмеркаванню яна не падлягае, перадае БелаПАН словы Захарава.
Трохразовы алімпійскі чэмпіён, сяміразовы чэмпіён свету, васьміразовы чэмпіён Еўропы Андрэй Хомутаў узначальвае маскоўскае "Дынама".
Дэйв Льюіс асіставаў папярэдніку Захарава Глену Хэнлану. У яго гульнявой кар'еры больш за тысячу матчаў у НХЛ. Льюіс трэніраваў "Дэтройт" і "Бостан". Пытанне пра яго ўваходжанне ў штаб беларускай зборнай вырашанае на 99%, заявіў Захараў.
Па словах Захарава, Льюіс зоймецца абаронай, а Хомутаў — нападзеннем. Пытанне з трэцім памочнікам застаецца адкрытым. Захараў хоча прыцягнуць беларускага спецыяліста, але не выключае, што ў штаб увойдзе замежнік. У якасці кандыдата называецца трэнер рыжскага "Дынама" Шуплер.
У той жа час пакуль невядома, хто будзе дапамагаць галоўнаму трэнеру на снежаньскім зборы ў Славакіі. Захараў даў зразумець, што Хомутава кіраўніцтва маскоўскага "Дынама" наўрад ці адпусціць.