Асобам да 21 года забароняць прадаваць алкаголь
Забарону на продаж алкагольных напояў асобам, маладзейшым за 21 год, плануецца ўвесці ў Беларусі. Паводле інфармацыі БЕЛТА, такую норму прапануюць заканадаўцы. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў кажа, што павысіць узроставую планку да 21 года прапанавалі міністэрствы аховы здароўя, унутраных спраў і дэпутаты Нацыянальнага сходу. Падставай стала статыстыка правапарушэнняў. Паводле яе, даволі вялікая колькасць асобаў, старэйшых за 18 гадоў, ужываюць спіртныя напоі і здзяйсняюць злачынствы менавіта пад уздзеяннем алкаголю.
Законапраект плануецца ўнесці на разгляд у парламент у траўні гэтага года.
Законапраект плануецца ўнесці на разгляд у парламент у траўні гэтага года.