Асобныя кватэры ў Беларусі будуць даваць усім дзецям-сіротам
У Беларусі распрацоўваюць праект прэзідэнцкага ўказа аб сацыяльным жытле для ўсіх дзяцей-сірот, паведамляе БЕЛТА. На сёння атрымаць сацыяльнае жытло могуць дзеці-сіроты з дзіцячых дамоў. Тыя, хто застаўся з бабуляй-апекуном, але жыве з пазбаўленымі правоў бацькамі, не могуць стаць на ўлік і атрымаць сацыяльнае жытло. У перспектыве асобныя кватэры будуць даваць усім дзецям-сіротам.