Астанкі Святога Валянціна будуць выстаўлены ў Празе

Костку лапаткі Святога Валянціна выявілі ў 2002 годзе падчас агляду храма. У адным з чатырох старых релікварыеваў, што стаялі на паліцах, рэстаўратары знайшлі костку, загорнутую ў паперу з надпісам, - "Святы Валянцін".

Астанкі Святога Валянціна можна будзе ўбачыць у базіліцы Пятра і Паўла сёння з 10.00 да 12.00 і з 13.00 да 16.00, паведамляе УНІАН.