Астаповіч: Курапаты раскопвалі сярод белага дня
Вандалы зладзілі раскоп у Курапатах сярод дня. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам Еўрарадыё паведаміў кіраўнік Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Астаповіч: “Па слядах, якія на гэтым жвіры пакінутыя, было бачна, што гэта зроблена максімум суткі таму. Гэта літаральна ўчора і рабілася. А калі ўчора ўвечары было выяўлена, то гэта рабілася ўдзень, сярод белага дня”.
Два раскопы на "Курапацкай Галгофе" выявіў увечары 2 красавіка сябра партыі КХП-БНФ Уладзімір Юхо — адзін невялікі, другі большы, глыбінёй амаль у чалавечы рост. На раскопах засталося мноства чалавечых парэшткаў, а таксама фрагменты вопраткі і абутку.
Па словах гісторыка, на месцы злачынства цяпер працуе міліцыя — следчыя і эксперты. Але вялікай надзеі на тое, што следства дасць плён, Астаповіч не мае. Ён згадвае, што па выпадках вандалізму ў Курапатах было шмат спраў, але ніводная з іх не дала выніку.
З гэтай нагоды кіраўнік таварыства аховы помнікаў лічыць неабходным зладзіць пешае патруляванне Курапатаў. Цяперашнія аўтапатрулі вялікай карысці не даюць.
Астаповіч: “Яны заязджаюць на тэрыторыю Курапатаў, пад'язджаюць на машыне на "Галгофу" — на гару гэтую, дзе камень стаіць. Там выходзяць з машыны, а бывае — і не выходзяць, а разварочваюцца і едуць назад”.