"Атлант-Союз" запускае рэйсы з Масквы ў Брэст і Гродна
Авіякампанія “Атлант-Саюз” з 9 кастрычніка запускае рэгулярныя авіярэйсы з Масквы ў Брэст і Гродна. Палёты будуць здзяйсняцца з аэрапорта “Внукава”. Сайт кампаніі паведамляе, што рэйсы з Масквы ў Брэст будуць выконвацца тры разы на тыдзень — па панядзелках, серадах і пятніцах. Вылет з Масквы ў 7:00 па маскоўскім часе, з Брэста — ў 9:40 па мясцовым. Мінімальны тарыф без уліку збораў у адзін бок складзе €50.
Палёты з Масквы ў Гродна таксама будуць выконвацца па панядзелках, серадах і пятніцах. Вылет з Масквы ў 14:00 па маскоўскім часе, з Гродна — ў 18:15 па мясцовым. Мінімальны тарыф (без уліку збораў) у адзін бок складзе €65.
На абодвух напрамках плануецца выкарыстоўваць лайнер Embraer-120.