Атрутную хмару чакаюць нават на Браншчыне
Фосфарная хмара, якая ўтварылася ў выніку тэхнагеннай катастрофы ва Украіне, не можа дасягнуць тэрыторыі Беларусі.
Пра гэта сцвярджае прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Новікаў. Ён спасылаецца на навуковыя разлікі, паводле якіх фосфарная хмара не можа пераадолець больш за 70 кіламетраў.
А ад месца катастрофы на Львоўшчыне да мяжы з Беларуссю больш за 200 кіламетраў, адзначае БЕЛТА.
Тым не менш, у Беларусі рыхтуюцца да любых сюрпрызаў. Таксама адсочваюць сітуацыю ва Украіне і выратавальнікі Бранскай вобласці Расіі.
Паводле інфармацыі сайта www.dp.ru, яны дапускаюць, што пры “неспрыяльных абставінах” фосфарная хмара можа дайсці да Браншчыны.