"Аукцыон" едзе ў турнэ па ЗША
Гурт "Аукцыон" едзе з гастролямі ў ЗША. Паводле паведамлення на афіцыйным сайце калектыву, турнэ пройдзе з 20 сакавіка па 1 красавіка. За гэты час музыкі дадуць восем канцэртаў у Вашынгтоне, Філадэльфіі,
Нью-Ёрку, Бостане, Чыкага, Дэнверы, Сан-Францыска і Лос-Анджалесе.
Дадам, што ў ЗША "Аукцыон" прэзентуе праграму са свайго апошняга альбома "Девушки поют", які выйшаў у 2007 годзе і стаў першай студыйнай працай гурта за 14 гадоў.
У канцэртах возмуць удзел кантрабасіст Уладзімір Воўкаў, гітарыст Марк Рыбо і піяніст Джон Мэдэскі, якія дапамагалі ў запісе кружэлкі.
15 сакавіка перад ад'ездам у Злучаныя Штаты "Аукцыон" адыграе канцэрт у маскоўскім клубе "Апельсин".
Фота: compact.exe.su