АукцЫон заспявае з дзяўчынамі
Музыкі піцерскага гурта «АукцЫон» гатовыя прадставіць слухачам свой новы альбом, які атрымаў працоўную назву «Дзяўчыны спяваюць». Запіс альбому праходзіў на амерыканскай студыі Kaleidoscope Sound
Studios з удзелам заакеанскіх калег «АукцЫона». На дыск трапяць каля 10
кампазіцыяў, разам з трэкам «Ждать», які музыкі напярэдадні рэлізу
змясцілі на сваім сайце для праслухоўвання. Прэзентацыя кружэлкі ў
Санкт-Пецярбургу адбудзецца 21 красавіка ў Манежы кадэцкага корпусу.
Маскоўскім прыхільнікам гурт прадставіць работу наступным днём – 22
красавіка ў клубе «Б-1 Максімум». У шоў прымуць удзел музыкі, якія
дапамагалі «АукцЫону» ў студыйнай працы над новай кружэлкай – гітарыст
Марк Рыбо і піяніст Джон Медэскі. Замежныя госці стануць пастаяннымі
ўдзельнікамі расійскага калектыву, да таго ж, будуць падыгрываць
«АукцЫону» не толькі ў кампазіцыях з новага рэлізу, але і выканаюць
асобныя партыі ў старых хітах гурта, якія абявязкова будуць гучаць на
гэтых канцэртах.