Аўрыл Лавін рыхтуецца да галоўнай ролі

Канадская спявачка Аврыл Лавін плануе пашырыць сферу сваёй дзейнасці, і шчыльна заняцца акцёрствам. 23-гадовая зорка ўжо здымалася ў эпізадычных ролях у такіх фільмах як «The Flock» (2007) і «Fast Food Nation» (2006), аднак зараз ёй давядзецца сыграць галоўную ролю ў карціне. «Я атрымала прапанову сыграць галоўную ролю ў адным з фільмаў, - гаворыць Аўрыл. – І гэта зусім не тое, што вы маглі бы ад мяне чакаць. Штосьці цёмнае і загадкавае».

Назва стужкі і яе тэматыка пакуль трымаюцца ў сакрэце.

Нагадаем, што апроч Аўрыл Лавін, цяпер актыўна спрабуюць свае сілы ў кінематографе і іншыя музыкі – Пінк, 50 Cent, Беёнс і Нэлі Фуртада.

Фота: www.nudecelebs.ru