Аўрыл Лавін стане мадэльерам
Аўрыл Лавін абвясціла падрабязнасці выхаду ўласнай лініі вопраткі. Мадэлі ад канадскай поп-прынцэсы будуць выдавацца пад маркай «Abbey
Dawn» - такую мянушку Лавін у дзяцінстве даў яе бацька.
Талстоўкі, джынсы і футболкі ў стылі «рок-гламур» з'явяцца ў крамах амерыканскай гандлёвай сеткі Kohl's у ліпені. Сама спявачка паабяцала, што мадэлі яе калекцыі будуць даступныя самым шырокім пластам насельніцтва.
Дадам, што калекцыя складаецца з дзвюх частак. У адных мадэлях спалучаюцца рок-н-рол і жаноцкасць, а іншыя аформленыя як экіпіроўка скэйтэраў з расфарбоўкай у шатландскую клетку, «шашкі» і рыскі.
Нягледзячы на актыўны ўдзел у фэшн-бізнэсе, Аўрыл Лавін не забываецца і на музычную кар'еру. 5 сакавіка стартаваў яе тур у падтрымку выдадзенага летась альбома «Best Damn Thing», які на гэты момант прададзены накладам больш чым у 4 мільёны асобнікаў.
Фота: freeprogs.kiev.ua