Australian Open выйграла На Лі

Кітаянка На Лі пачувалася ў фінале дастаткова спакойна, бо ўсе яе галоўныя канкурэнткі — Серэна Уільямс, Вікторыя Азаранка і Марыя Шарапава нечакана выпалі з турніру. Праўда, славачка Цыбулкава спачатку годна ёй супраціўлялася — першы сэт доўжыўся болей за гадзіну і завяршыўся тай-брэйкам. Але параза ў дадатковым гейме зламала славацкую тэнісістку і потым яна не магла змагацца з суперніцай. На Лі выйграла матч з лікам 7:6, 6:0.


Перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе На Лі здабыла ўпершыню за сваю кар’еру.