Аўстрыйскаму кампаньёну Лукашэнкі пагражае 10 гадоў турмы

Экс-кіраўніка аўстрыйскага НАК і колішняга шэфа Casinos Austria Леа Вальнэра выклікалі на чарговы допыт у пракуратуру. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на аўстрыйскія медыі. Калі фінансавыя махінацыі Вальнэра ўдасца даказаць, яму могуць пагражаць 10 гадоў зняволення. Акрамя датычнасці да стварэння сакрэтнага рахунку Алімпійскага камітэту Аўстрыі, з якога ў 2002 годзе аплочваліся тырольскія вакацыі Аляксандра Лукашэнкі і ягонай світы, Вальнэру інкрымінуюцца і іншыя незаконныя грашовыя аперацыі.

Сярод іх — абвяшчэнне банкрутам аб’яднання па падтрымцы Алімпійскіх гульняў — 2014. Аўстрыйскія назіральнікі мяркуюць, што скандал вакол "чорнай касы" НАК набірае абароты.