Аўтабіяграфія Тайлэра з'явіцца ўжо восенню

Стывен Тайлэр (Steven Tyler) абвясціў новую дату рэлізу сваёй аўтабіяграфіі. Кніга «Does The Noise In My Head Bother You?», якую прыхільнікі чакаюць ужо больш за год, павінна выйсці ў лістападзе 2010-га.  Па словах фронтмэна Aerosmith, ён гарантуе прыхільнікам «неўтаймаваную праўду, падрабязны і дзіўны аповед пра Стывена Тайлэра з першых вуснаў».

У «Does The Noise In My Head Bother You?» рокер абяцае распавесці пра сваю маладосць у Бронксе, пачатак сваёй кар'еры і пра музыку, якая аказала ўплыў на фармаванне яго густу. А акрамя таго - пра ўзаемаадносіны з калегам-гітарыстам Джо Пэры (Joe Perry), імклівым узлёце, падзенні, пра свае скандальныя любоўныя прыгоды, пра жыццё пад прыцэлам фотакамер і нават пра асаблівасці эканамічнага боку жыцця рок-зоркі.

Над сваёй аўтабіяграфіяй Стывен Тайлэр працаваў амаль два гады. Музыка заяўляе, што гэта кніга будзе больш «імтымнай» і адкрытай, чым гісторыя Aerosmith «Walk This Way: The Autobiography of Aerosmith» (2003).

Фота: rockheap.com