Аўтамабілі на сонечнай энэргіі выпраўляюцца вакол свету

У Жэнэве сёння стартуе кругасветнае падарожжа аўтамабіляў на сонечнай энэргіі, перадае Радыё Свабода. Яно мае працягвацца 80 дзён, як і славутае падарожжа герояў раману Жуля Вэрна. У дарогу выедуць чатыры каманды з Аўстраліі, Нямеччыны, Паўднёвай Карэі і Швейцарыі. Мэта падарожжа – папулярызаваць экалагічныя спосабы перамяшчэння.

Ініцыятарам акцыі лічыцца швейцарац Луіс Палмэр, які праехаў вакол свету ў аўтамабілі на сонечнай энэргіі пазалетась. Цягам сёлетняга падарожжа ўдзельнікі "сонечнага" мерапрыемства спыняцца ў 150 гарадах, у тым ліку Бэрліне, Маскве і Шанхаі.