Аўтамабільны транзіт праз тэрыторыю Беларусі расце – мытны камітэт
Аўтамабільныя транзітныя перавозкі праз тэрыторыю Беларусі растуць. Сёлета яны павялічыліся на 26%. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт. Ён абвяргае меркаванне пра тое, што транзітныя плыні ідуць у абход
Беларусі. Беларускія мытнікі падлічылі, што праз тэрыторыю нашай краіны
сёлета праехала больш за паўмільёна транспартных сродкаў.
Інтэрфакс
Інтэрфакс