Аўтар “Самоты ў сеціве” раздасць аўтографы беларускім чытачам

Польскі пісьменнік Януш Вішнеўскі, аўтар папулярнага рамана “Самота ў сеціве” сёння сустрэнецца з беларускімі чытачамі ў Мінску, паведамляе БЕЛТА. Ён адкажа на іх пытанні і раздасць аўтографы. Раман “Самота ў сеціве” быў напісаны ў 2001 годзе, а ў 2006 годзе яго экранізавалі. Пяру гэтага аўтара належаць таксама творы “Каханка”, “Марціна”, “Паўтарэнне лёсу”, “Навошта патрэбныя мужчыны?”.