Аўтар Трынаццатага война раскажа пра Пэрл-Харбар
Кінакампанія 20th Century Fox наняла вядомага сцэнарыста Уільяма Уішэра для напісання сюжэту карціны з працоўнай назвай "Escape of The Pacific Clipper". Паводле Variety, у стужцы, заснаванай на сапраўдных падзеях, размова
пойдзе пра каманду пасажырскага самалёта Boeing B-314, які ў дзень
японскай атакі на Пэрл-Харбар аказаўся ў Новай Зеландыі.
Справа ў тым, што гэтай камандзе кіраўніцтва Злучаных Штатаў загадвае выканаць некалькі сакрэтных місій у розных частках свету, і яны павінны даставіць самалёт у Ганконг. Але пра гэта даведваюцца нямецкая і японская разведкі, таму, прыбыўшы туды, экіпаж разумее, што ўжо знаходзіцца пад уладай японцаў. Але ён абавязаны не даць захапіць самалёт і абавязкова вярнуцца на радзіму.
Дадам, што ў актыве Уільяма Уішэра работа над сцэнарамі такіх вядомых карцін, як "Тэрмінатар-2. Судны дзень", "Трынаццаты воін", "Моцны арэшак - 3" ды іншыя.
Фота: arsenal4arab.com