Аўтара запісу апошняй размовы пілотаў СУ-27 могуць пасадзіць на 2 гады

Польскаму радыёаматару, які запісаў апошнюю размову пілотаў беларускага СУ-27 з дыспетчарамі, пагражаюць вялікія непрыемнасці. Вайсковая пракуратура перадала радамскім пракурорам матэрыялы па ягонай справе. Радыёаматару можа пагражаць да 2 гадоў турмы за падслухоўванне на забароненай частаце, паведамляе "Wirtualna Polska". Запіс апошняй размовы паміж дыспетчарам і пілотамі з'явіўся ў інтэрнэце праз некалькі гадзінаў пасля трагедыі. Вайсковая пракуратура, якая расследуе катастрофу, вызначыла, што запіс зрабіў радыёаматар з Радама. Мужчына падслухаў дыспетчараў пры дапамозе сканэра.