"Аўтарадыё" ізноў падазраюць у экстрэмізме

Нагадаем, 9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў несапраўдным папярэджанне Міністэрства інфармацыі, вынесенае "Аўтарадыё", а таксама рашэнне аб спыненні вяшчання радыёстанцыі.

Паводле афіцыйнай фармулёўкі, прычынай папярэджання і спынення вяшчання "Аўтарадыё" стаў распаўсюд у эфіры радыёстанцыі інфармацыі, якая "змяшчала публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". Так была расцэненая фраза з перадвыбарнага роліка Андрэя Саннікава "лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы", паведамляе БелаПАН.