Аўтары "Громіта і Уолеса" намалююць жывёлаў інвалідаў
Мультыплікатары студыі Aardman Animations, вядомыя па мультфільмах "Прыгоды Уолеса і Громіта" і "Уцёкі з куратніка", прыдумалі новых герояў.
У падтрымку дабрачыннай кампаніі ў падтрымку інвалідаў з’явіцца анімацыйная стужка, дзе галоўнымі героямі стануць шэсць жывёлаў "з абмежаванымі магчымасцямі". Напрыклад, вожычыха Пег ездзіць у інвалідным крэсле, у таксы Флэша няма задніх лап, чарапаха Цім ходзіць на мыліцах.
Кампанія "Creature Discomforts" з удзелам пластылінавых лялек Aardman пачнецца ў студзені 2008 года. Паводле паведамлення BBC News, анімацыйныя ролікі будуць транслявацца па тэлебачанні, акрамя таго, персанажы "Няўтульнасці для істотаў" з'явяцца на рэкламных плакатах.
Назва "Creature Discomforts" нагадвае пра першы поспех студыі Aardman Animations: кароткаметражкі "Creature Сomforts" прынеслі іх аўтару Ніку Парку прэмію "Оскар".
Дадам, што кампанія з удзелам персанажаў "Creature Discomforts" накіраваная на барацьбу з дыскрымінацыяй інвалідаў.
Фота: www.platformfestival.com